Блаславенне і прэзентацыя адноўленага аргана ў Лідзе



Блаславенне і прэзентацыя аргана адбудзецца 11 верасня, пачатак а 17-й.

Адразу пасля малітвы і асвячэння аргана распачнецца ўрачысты канцэрт з удзелам: народнага артыста Беларусі, лаўрэата дзяржаўнай прэміі, прафесара БДАМ Ігара Алоўнікава; арганісткі касцёла Найсвяцейшай Тройцы ў Менску, старэйшага выкладчыка БДАМ Ганны Горбач; арганісткі Лютэранскай кірхі ў Гародні, выкладчыка Гарадзенскага музычнага каледжа Веры Латышавай; дапаможнай арганісткі касцёла найсвяцейшай Тройцы ў Менску, студэнткі 4 курса БДАМ Ганны Лабкоўскай; арганіста Лідскага Крыжаўзвіжанскага касцёла Івана Бірука (саксафон); загадчыка духавога аддзялення Гарадзенскага музычнага каледжа Канстанціна Мазюка (трамбон).

Уваход на канцэрт вольны. Месца падзеі: Касцёл Узвышэння Святога Крыжа (Ліда, вул. Замкавая, 2).

Пасля канцэрта адбудзецца Святая Імша.