БНП адшукала пахаванне Антона Адынца
Памяць сябра Таварыства філарэтаў, паэта і перакладчыка Антона Адынца ўшанавалі ў Варшаве. Сябры Беларускай Нацыянальнай Памяці адшукалі яго пахаванне на Паванзкоўскіх могілках у Варшаве, дзе запалілі знічы і ўсклалі кветкі.
Як адзначае Анатоль Міхнавец, у пошуках дапамагла адна з перадач Радыё Рацыя:
– Ужо не адзін раз дзякуючы менавіта краязнаўчым перадачам Радыё Рацыя даведваемся цікавыя факты, якія знаходзяцца побач з намі, якія мы спрабуем неяк адшукаць, папулярызаваць. Мне падаецца праблема наша, што мы ведаем зорак, пра якіх усе пішуць, усе кажуць, а побач з намі шмат вартых людзей пра якіх мы ніколі не чулі, вось дзякуючы даследчыкам, краязнаўцам пра іх можна пачуць.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя
Фота Анатоля Міхнаўца