БНП: Памяць пра Касцюшку павінна жыць
Арганізацыя „Беларуская Нацыянальная Памяць”, – звярнулася да беларусаў.
– 21 кастрычніка 2017 у Швейцарыі адбудзецца адкрыццё помніка нашаму славутаму земляку Андрэю Тадэвушу Банавентуру Касцюшку.
Учора, мы сталі сведкамі скандалу, калі польскі амбасадар у Швейцарыі змушае ўлады горада Залатурн прыбраць з шыльды радкі «сыну Беларусі ад удзячных суайчыннікаў» і тэкст напісаны па-беларуску.
У гэтым допісе, хочам звярнуцца да тых, хто мае магчымасць быць на адкрыцці ці жадае дапамагчы ў справе з помнікам.
Чым больш беларусаў будзе на ўрачыстасці, тым мацней будзе гучаць наш голас! Бярыце бел-чырвона-белыя сцягі, пажадана, каб яны былі на тронках, а не на плячах.
У выпадку, калі помнік будзе пастаўлены без беларускага тэксту і з праўкамі польскага амбасадара, мы мусім дамагацца выпраўлення. Швейцарыя – дэмакратычная краіна і розгалас у прэсе можа дапамагчы ў гэтай справе. Дадзім інфармацыю ва ўсіх магчымых СМІ Еўропы і Амерыкі, усюль дзе ведаюць Андрэя Тадэвуша Банавентуру Касцюшку.
Наколькі нам вядома, справа з помнікам заняла ў Алеся Сапегі больш за год і большасць сродкаў, якія пайшлі на помнік, гэта яго асабістыя грошы. Варта хоць часткова кампенсаваць Алесю выдаткі:
Assoziation der WeissrussInnen in der Schweiz IBAN: CH10 0900 0000 6055 0578 2 (PostFinance), ці на PayPal: [email protected]
Самае галоўнае: Андрэй Тадэвуш Банавентура Касцюшка наш зямляк і памяць яго павінна жыць і шанавацца ў Беларусі. Спрачацца з палякамі няма сэнсу, іх не пераканаеш, трэба рабіць сваю справу і будзе вынік!
Зрабіць можна шмат, а пакуль варта прыехаць на адкрыццё помніку, пералічыць грошы на помнік і рыхтаваць вялікую інфармацыйную кампанію па Андрэю Тадэвушу Банавентуру Касцюшку! Праўда на нашым баку!