Больш за мільён 130 тысяч рублёў сабралі на аднаўленне касцёла ў Будславе
1 130 160 рублёў сабралі на аднаўленне касцёла ў Будславе.
Пра такую суму паведамляе тэлеграм-канал «Адновім Будслаў разам». Арганізатары дзякуюць усім і кажуць, што гэта сапраўдны цуд — сабраць такія грошы за невялікі тэрмін.
Пажар у Будслаўскім касцёле — адной з галоўных святыняў Беларусі — здарыўся 11 мая. Ён знішчыў дах. Прыхаджане самастойна паспелі вынесці кнігі, абразы і іншыя каштоўныя рэчы, а пажарныя аператыўна патушылі агонь. Пасля гэтага людзі сталі збіраць грошы на ліквідацыю наступстваў бяды.
Беларускае Радыё Рацыя