Больш за паўтары тысячы вядомых мастацкіх твораў выклалі ў інтэрнэт



Больш за паўтары тысячы вядомых мастацкіх твораў выклалі ў інтэрнэт у звышвысокім пашырэнні. 

У канцы ліпеня платформа Google Arts & Culture абнавіла раздзел твораў мастацтва, даступных у звышвысокім пашырэнні — каля аднаго гігапікселя (тысяча мегапікселяў). Зум дазваляе разгледзець пласты алею на «Зорнай ночы» Ван Гога і трэшчынкі на твары «Дзяўчыны з жамчужнай завушніцай» Вермеера.

Сярод выкладзеных у інтэрнэт твораў можна знайсці не толькі класічныя карціны, але і творы сучасных мастакоў, фрэскі, фатаграфіі і гістарычныя дакументы. Google абяцае рэгулярна дадаваць новыя прадметы мастацтва.

Беларускае Радыё Рацыя