Божае Нараджэнне па народных традыцыях



На Піншчыне ўдзельнікі фальклорнай ініцыятывы “Пінчукі”, якая паўстала нядаўна і складаецца з аматараў мінуўшчыны, адрадзілі тры абрадавыя песні, што выконвалі палешукі на Раство Хрыстова.

“Робім усё, каб зберагчы і папоўніць народную спадчыну”, – гаворыць сябра ініцыятывы Ніна Квяткоўская:

– Фальклорна-этнаграфічны клуб быў арганізаваны год таму. Галоўная мэта – адраджэнне абрадавых свят, далучэнне моладзі да гэтага абраду. Пакуль жывуць нашы бабулі, дзядулі, ад якіх можна пачуць песні, казкі, выслоўі. Мэта – прадоўжыць гэтае свята.

З-за пандэміі зладзіць калядны канцэрт немагчыма, таму ўдзельнікі ініцыятывы зрабілі відэа-запіс трох песняў, якія выкладуць у сеціва акурат на Божае Нараджэнне.

Беларускае Радыё Рацыя