«Брэст. Храналагічны даведнік» – новая кніга Зінаіды Дудзюк
Храналагічны даведнік Берасця і яшчэ некалькі раманаў за апошнія два гады напісала берасцейская пісьменніца Зінаіда Дудзюк. Кнігі можна знайсці ў бібліятэках і кнігарнях горада. Усе яны выдадзены на беларускай мове, — распавяла сама творца:
– Мая найноўшая кніга – «Брэст. Храналагічны даведнік». Прымеркавала яе да 1000-годдзя нашага горада, да юбілею. Храналагічны даведнік – тут ужо назва гаворыць сама за сябе. Я пазначыла галоўныя падзеі ў жыцці горада, якія ўплывалі на лёс яго, на лёс жыхароў, ад першай згадкі Берасця і да сённяшняга дня.
Паводле Зінаіды Дудзюк, адное з галоўных пытанняў для пісьменнікаў зараз — гэта атрыманне ганарараў за сваю творчасць. На дадзены момант беларускія выдавецтвы, у найлепшым выпадку, могуць прапанаваць надрукаваць кнігі бясплатна і пасля іх самі рэалізуюць.
Цалкам размова:
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце