BRUTTO: „Будзь смелым!”



15 снежня гурт „BRUTTO” прадставіў новы сінгл „Будзь смелым!”. У яго ўвайшлі два трэкі: загалоўная песня „Будзь смелым!” на вершы беларускага класіка Янкі Купалы і новая версія хіта „Святы агонь”.

maxresdefault

Па словах удзельнікаў „BRUTTO”, гэты сінгл варта ўспрымаць як заклік. „Будзь смелым, калі ідзеш за сваёй марай, і няхай прыбудзе з табой святы агонь”, – пракаментаваў прэм’еру мастацкі кіраўнік гурта Сяргей Міхалок.

[soundcloud url=”https://api.soundcloud.com/users/111488150″ params=”auto_play=false&hide_related=false&show_comments=true&show_user=true&show_reposts=false&visual=true” width=”100%” height=”450″ iframe=”true” /]

Разам з выхадам сінгла прадстаўлена і суправаджальнае lyric-відэа на песню „Будзь смелым”. Яго падрыхтаваў маскоўскі кліпмейкер і фатограф Андрэй Давыдоўскі, які ўжо супрацоўнічаў з гуртом падчас працы над кліпам „Гіры” і відэа „Адыдас”.

[youtube id=”WBd-4yN8M_I”]

Песні з сінгла „Будзь смелым!” можна пачуць на афіцыйным інтэрнэт-радыё „BRUTTO”.

Гурт „BRUTTO” абвясціў пра пачатак сваёй дзейнасці 1 верасня 2014 г. За гэты час быў выпушчаны альбом, прадстаўлена некалькі сінглаў, знята 4 кліпы і 2 афіцыйных lyric-відэа.

tut.by