„Brutto” выступіць у Салігорску
Беларускія прыхільнікі Сяргея Міхалка змогуць пачуць гурт „Brutto” ў Салігорску. Канцэрт запланаваны на 16 лютага ў Спартова-відовішчным комплексе горада, паведамляе kurjer.info.
Пачатак імпрэзы запланаваны на 19.00. Пра тое, колькі будуць каштаваць квіткі і калі пачнецца іх рэалізацыя, на гэты момант інфармацыі няма.
Нагадаем, што раней канцэрт Сяргея Міхалка тады яшчэ ў складзе гурту «Ляпіс Трубяцкі» праходзіў у Салігорску 9 траўня 2009 года. На канцэрт прыйшло больш за тысячу прыхільнікаў «Ляпісаў». Тады музычнае шоу доўжылася блізу 1 гадзіны 40 хвілін. А ў Салігорск разам з лідарам гурту Сяргеем Міхалком прыехала Святлана Зелянкоўская, актрыса Купалаўскага тэатра, выканаўца галоўнай ролі ў фільме «Анастасія Слуцкая».