БТ могуць адхіліць ад «Еўрабачання»
Дэпутатка Еўрапарламенту Карын Карлсбру, якая прадстаўляе шведскую Ліберальную партыю, прапанавала забараніць Беларусі браць удзел сёлета ў музычным конкурсе «Еўрабачанне».
Пра гэта паведамляе tut.by са спасылкай на сайт еўрадэпутаткі. Карлсбру прапануе дэпутатам падпісацца пад адпаведным лістом у Еўрапейскі звяз радыё і тэлебачання. На яе думку, недапушчальна, што гэты Звяз супрацоўнічае з Белтэлерадыёкампаніяй, паколькі яе кіраўнік Іван Эйсмант уключаны ў санкцыйны спіс ЕЗ, а ў кампаніі пераследуюць супрацоўнікаў.
Еўрадэпутатка дадала, што супрацоўніцтва з БТ мусяць прыпыніць і іншыя еўрапейскія медыякампаніі. Музычны конкурс «Еўрабачання» пройдзе ў траўні ў Ротэрдаме.
Фото: eurovision.tv