«Будзьма!» распачынае анлайн-чытанні для дзетак



Кампанія «Будзьма беларусамі!» распачынае цыкл анлайнаў для самых цікаўных гледачоў. Першае чытанне для дзетак адбудзецца 29 красавіка на ютуб-канале кампаніі.

Што за істота пасялілася пад ложкам хлопчыка Юзіка? Чаму з ёй не могуць справіцца ні служба змагання з кузуркамі, ні пажарныя, ні нават тата з мамай? Пра гэта даведаемся 29 красавіка. Казку Надзеі Ясмінскай «Сподачак для Цмока» прачытае вольны купалавец, чароўны голас праекта «Кніжны воз» Хрысціна Дробыш. Пачатак а 19-й гадзіне.

Чытанне пройдзе на творчай анлайн-пляцоўцы «PartyZona», дзе адбываюцца самыя цікавыя культурныя падзеі. Тут можна даведацца пра адметнасці роднай мовы, культуры і гісторыі, пазнаёміцца з тымі, хто стварае сёння нашу непаўторную беларускую культуру.  

Трансляцыя будзе тут: https://youtu.be/DnbK1h7xS_o  

Паводле прэс-рэліза