Bulbamovie едзе ў Арменію
У Дзень Волі беларускія фільмы пераможцаў кінафестывалю Bulbamovie змогуць паглядзець жыхары армянскага горада Ванадзор.
Як прыгадвае адзін з арганізатараў фестывалю Пётр Дудановіч, першыя паказы Bulbamovie адбыліся ў Арменіі яшчэ ў 2011 годзе:
– Паказвалі маладым армянам, нашым сябрам, якія працуюць у арганізацыі, а таксама валанцёрам, якія з імі працуюць – на той час гэта былі амерыканцы, гэта былі французы. Спадабалася, пазней цікавая дыскусія атрымалася наконт кіно і Беларусі наогул. Таксама тады паказвалі ім “Містэрыю акупацыі”, таксама гэтыя спрэчныя пытанні наконт Другой сусветнай вайны – зразумела, што ва ўсім Савецкім Саюзе была адна гісторыя, таму рэзананс быў.
Наступны паказ адбудзецца 27-га сакавіка ў горадзе Гюмры.
Беларускае Радыё Рацыя