Bulbamoviе едзе ў Гародню



Фестываль незалежнага беларускага кіно Bulbamoviе едзе ў  Гародню. Bulbamoviе  з 2011 года ладзіцца ў Варшаве, а з 2015 года стужкі з фэста паказваюць у Менску і іншых гарадах Беларусі. У Гародні  фільмы з гэтага фэсту пакажуць 27 снежня . Арганізатары лічаць, што гэта паспрыяе папулярызацыі i распаўсюджванню сучаснага беларускага кіно.

Пра мерапрыемства распавядае гарадзенскі арганізатар паказаў Яўген:

– Гэта тое кіно, якое можа жыць без укладання вялікіх сродкаў. Мы хочам паказаць сучасны стан беларускага кіно і цікавыя стужкі, якія сапраўды варта паглядзець.

Фільмы, што можна будзе паглядзець  у Гародні,  былі таксама прадстаўлены на сёлетнім фестывалі “Лістапад”.  Пачатак паказаў 27 снежня а 14-й гадзіне,  вул. Будзёнага 48а – зала ва ўнутраным дворыку.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня