Bulbamovie ў Гайнаўцы
Паказ беларускіх дакументальных фільмаў у межах фестывалю Bulbamovie пройдзе сёння ў Гайнаўцы. Можна будзе паглядзець фільм рэжысёра Зоі Катовіч „Парад планет” і фільм Максіма Шведа „Маршрут перабудаваны”.

Як кажа Максім, фільм якога паказвае беларускае грамадства напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў 2020 года, для яго гэта вельмі цікавыя сустрэчы:
– Таксама цікавы досвед, бо этнічныя беларусы, якія прыйдуць на гэтыя паказы. Тут на мяжы шмат падзей было, якія закранулі ўсіх. Я думаю, што людзям будзе цікава паглядзець такі своеасаблівы партрэт беларусаў да падзей і гэтага часу, падумаць, як мы змяніліся за гэтыя паўтары гады, вельмі цікава.
Сустрэча з беларускім дакументальным кіно пачнецца а 17-ай гадзіне ў гайнаўскім Доме культуры, а сярод гасцей – беларускі музыка Андрусь Такінданг.
Праз тыдзень, 26 лютага, беларускія дакументальныя фільмы пакажуць у гмінным доме культуры ў Гарадку. Таксама падчас паказаў адбываюцца дыскусіі з запрошанымі гасцямі.
Беларускае Радыё Рацыя
