«Бусь Беларусь» – з’явіўся трэвел-блог пра гарады і мястэчкі краіны
Трэвел-блог «Бусь Беларусь» ад «Годна» ў першым выпуску вядоўцы едуць па маршруце Лепель — Сахновічы — Ушачы — Полацк і дзеляцца ўражаннямі ад мясцін і людзей. Прадстаўнікі TikTok-пакалення адкрываюць невялікія гарады і мястэчкі, знаёмяцца з тымі, хто рупіцца пра захаванне спадчыны, дбае аб прыгажосці малой радзімы ці, хай сабе, проста жыве тут.
У вандроўкі па несталічнай Беларусі запрашаюць шоумен Мікіта Найдзёнаў і зоркі беларускамоўнага TikTok Ліза Ветрава ды Мікіта Бялевіч. Як і чым жывуць, пра што думаюць і мараць беларусы ў розных кутках краіны? Мясцовыя героі і гарадскія дзівакі, супольнасці і яркія ініцыятывы адзіночак, традыцыі ды сучасныя гісторыі.