Бярозаўшчына: вяртанне гістарычнай памяці
Шмат часу аддаў краязнаўца Сяргей Кнырэвіч, які на пачатку 90-х эміграваў у Чэхію, вяртанню гістарычнай памяці Бярозаўшчыны.
На фота: святкаванне 100-годдзя БНР у Пражскай мэрыі
Дзякуючы ягонай працы былі адноўленыя закінутыя могілкі ля Бярозы часоў Першай сусветнай вайны. Сведчанні і фотаздымкі па гісторыі Бярозы розных часоў, запісаныя ўспаміны, шматгадзінная праца ў архівах, публікацыі ў прэсе робяць Бярозу больш пазнавальнай і, магчыма, прывабнай у турыстычным плане, кажа Сяргей Кнырэвіч:
– Па Бярозаўшчыне адмысловых матэрыялаў няма, акрамя кнігі “Памяць”, якую я называю “кароткі курс раённай арганізацыі КПБ”. Там практычна нічога па гісторыі няма. Я адкрыў для сябе некалькі польскіх кніг аўтарства Марыі Папоўскай і Ванды Рыбінскай, гэта ў 30-я гады, якія сапраўды паказалі, што гісторыя Бярозаўшчыны вельмі цікавая. У першую чаргу гэта кляштар картузіянцаў. Пасля мяне вельмі зацікавілі старыя могілкі часоў І Сусветнай вайны.
Паводле Сяргея Кнырэвіча, праведзены даследаванні і запісаны ўспаміны па Бярозаўскім канцлагеры, па Бярозе ваеннага часу, што тычыцца трагічнага лёсу габрэяў і партызанскага руху.
Цалкам матэрыял у далучаным гукавым файле:
На фота: святкаванне 100-годдзя БНР у Пражскай мэрыі
Ахоўнік лагера, жнівень 1934 г. Фота з архіва Кнырэвіча
Ахова лагера, верасень 1934 г. Фота з архіва Кнырэвіча.
Беларускае Радыё Рацыя