Бярозаўскай “Цудадзейнай саломцы” – 20 гадоў
20 гадоў спаўняецца Бярозаўскаму дзіцяча-юнацкаму спартова-эстэтычнаму цэнтру. Тут, у прыватнасці, ідзе адраджэнне народнай творчасці па саломапляценні. Дырэктар цэнтра і кіраўнік узорнай студыі “Цудадзейная саломка” Наталля Ярмоцык вучыць дзяцей плесці з саломы лялькі, кветкі, жывёлаў і посуд – патрэбныя рэчы для кожнага беларуса.
Кажа Наталля Ярмоцык:
– Самі вырабы гавораць пра сябе. Гэта золата, гэта цеплыня, гэта прыгажосць. Была на “Славянскім базары”, дык посуд у спіральнай тэхніцы людзі прыходзілі і бралі ў рукі, трымалі і казалі: “Я не магу адарвацца ад вашага посуду”. Гэта ж наша роднае. Яно акрыляе. Хочацца і хочацца гэтым займацца, каб людзям прыносіць радасць.
За 20 гадоў існавання студыі трое навучэнцаў Наталлі Ярмоцык вярнуліся працаваць у цэнтр. Шмат дзіцячых прац беражліва захоўваецца ў студыі саломапляцення. Кожныя тры гады студыя пацвярджае званне ўзорнага калектыва.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя, Бяроза
