Бясплатнае кіно з „Амерыканкай”
Перакладчык „Байцоўскага клубу” пакажа стужку з беларускімі тытрамі, каб выдаць кнігу.
Кніжная серыя „Амерыканка” працягвае збіраць грошы на выданне культавых кніг у беларускім перакладзе talaka.org.
Каб прыцягнуць увагу да знакамітага раману Чака Паланюка, каманда перакладчыкаў ладзіць бясплатны паказ знакамітага фільма Дэвіда Фінчара. Паказ адбудзецца ў прасторы ОК16 (вул Кастрычніцкая, 16). Уваход вольны.
22 студзеня, 19:00 – „Байцоўскі клуб”, 1999 г. Фільм Дэвіда Фінчара. Беларускія субтытры.
Пасля выхаду на экраны фільму „Байцоўскі клуб” пісьменнік Чак Паланюк прачнуўся знакамітым. Напачатку фільм быў неадназначна прыняты крытыкамі і праваліўся ў пракаце, але ў 2009 годзе The New York Times назвала „БК” „вызначальным культавым фільмам сучаснасці”.
Беларускае Радыё Рацыя