Бясплатны інтэрактыўны спектакаль „Кніганошы”



„Кніганошы” – гэта першая тэатральная пастаноўка паводле аднайменнай аповесці Уладзіміра Караткевіча пра ўнікальны феномен у гісторыі Беларусі і Літвы 19-20 ст, калі падчас рэпрэсій была створана вялікая сетка падпольнага распаўсюду духоўнай літаратуры, у якой было задзейнічана каля 3 тыс чалавек.

Т.зв. “кніганошы” пераносілі праз мяжу кнігі, выдадзеныя на памежных тэрыторыях, для забеспячэння падпольных школаў і цэркваў. Толькі за 1891-1903 гады ў іх было канфіскавана каля 200 тыс кніг, а пранесена было ў дзясяткі разоў болей!

Рух кніганошаў занесены ў спіс ЮНЭСКА як з’ява сусветнай каштоўнасці, а кожны год 16 сакавіка ў Літве святкуецца Дзень кніганошы. 

Гэты спектакль – пра гонар і цынізм, пра мудрасць і любоў і пра гераічныя лёсы людзей, якія ахвяравалі сваімі жыццямі дзеля будучыні свайго народу.

Уваход на спектакаль бясплатны.

Спектакаль адбудзецца ў сераду, 30 студзеня ў 19:00 па адрасе Менск, 3-ці Загарадны завулак, 11 (ст.м. Моладзевая). 

Кантактны тэлефон +375 (29) 387-60-95.

Паводле nslowa.by