Бясплатныя лекцыі “БелЛіт: мабільны гід”
У Менску пачалася серыя бясплатных лекцый “БелЛіт: мабільны гід”, якая адбываецца пры падтрымцы аператара мабільнай сувязі МТС.
Вольга Ткачэнка – кіраўніца піяр-групы кампаніі МТС:
– Мы заўсёды падтрымліваем тэму чытання. У нас быў праект «Мабільная бібліятэка МТС», а зараз звярнулі ўвагу на гэты праект, бо гэта нагода стаць бліжэй да беларускай літаратуры як сучаснай, так і класічнай, нагода згуртаваць людзей, якім цікава пагутарыць, прысвяціць больш часу сучаснаму слову, роднай мове і творчасці.
Першай лекцыяй сталася “5 літаратурных гераінь, якія Вас здзівяць” ад выкладчыцы “Школы маладога пісьменніка” пры Саюзе беларускіх пісьменнікаў Юліі Цімафеевай.
[Not a valid template]
Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск
Фота аўтара