Былы будынак архіва ператворыцца ў галерэю Тызенгаўза



Будынак, у якім раней знаходзіўся нацыянальны архіў у Гародні, неўзабаве зменіцца. Праект з ёмістай і прывабнай назвай «Шляхам Тызенгаўза» атрымаў падтрымку ў рамках трансгранічнага партнёрства, прайшоў усе этапы і зацверджаны.

А значыць і работы па рэканструкцыі гісторыка-культурнага аб’екта на цэнтральнай гарадской плошчы пачнуцца ўжо летам. Паводле задумы, тут размесцяцца прэзентабельная канферэнц-зала і галерэя Тызенгаўза.

Праект «Шляхам Тызенгаўза» быў ухвалены шмат у чым дзякуючы сумесным польска-беларускім намаганням. У польскім горадзе Саколка, як і ў Гародні, Антоній Тызенгаўз пабудаваў падобныя адзін да аднаго будынкі. У будучым культурныя аб’екты злучацца веласіпедным маршрутам праз пункт пропуску „Брузгі”. А ў абодвух гарадах па-добрасуседску з’явяцца кафэ з назвамі «Гародня» і «Саколка».

grodnoplustv.by