“Быший сын” вяртаецца ў Кіеў




Праз тыдзень у Кіеве “Беларускі сучасны мастацкі тэатр за мяжой” пакажа пастаноўку “Бывший сын” паводле рамана Сашы Філіпенкі.

Твор – шматпакутны: у Беларусі прэм’еру забаранілі, затым яна рэінкарнавалася ў відэафармаце, цяпер жа – вярнулася на “класічную” сцэну, але ва Украіне.

“Дарэчы, менавіта гэтым спектаклем мы і распачыналі сваю працу ў Кіеве”, – прыгадвае рэжысёр Уладзімір Вушакоў:


З нашага боку заўжды ёсць рэчы не да канца зробленыя, што можна зрабіць лепш. Але агулам прайшло ўсё выдатна. Публіка прыняла выдатна, гэта нас радуе. Натуральна, шмат было беларусаў. Мы спадзяемся, што і ўкраінцы будуць хадзіць у тэатр у Кіеве, будуць ведаць праўду пра Беларусь. Канешне, мы думаем пра тое, што мы маглі б зрабіць дзеля таго, каб яшчэ больш і шырэй расказаць украінцам пра Беларусь і наш пратэставы рух.

Такім чынам, праца Беларускага сучаснага мастацкага тэатра за мяжой будзе працягвацца, а новыя пастаноўкі не толькі падтрымліваць беларусаў, але і ў чарговы раз раскрываць усёй культурнай супольнасці Кіева рэаліі і надзённыя праблемы краіны-суседкі.

Спектакль “Бывший сын” пройдзе ў Кіеве 5-га лютага.

Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя