Бюст Адама Міцкевіча атрымала Гарадзенская СШ № 36
Супрацоўнікі Дома-музея Адама Міцкевіча ў Наваградку ўжо рыхтуюцца да 225-годдзя з дня нараджэння беларуска-польскага паэта беларускага паходжання, палітычнага публіцыста і дзеяча нацыянальна-вызвольнага руху, сябра Таварыства філаматаў Адама Міцкевіча (1798-1855). Юбілей Адама Міцкевіча літаратурная Беларусь будзе святкаваць сёлета 24 снежня.
У Доме-музеі адбылося свята музыкі і паэзіі да 225-годдзя Адама Міцкевіча. Быў урачыста адкрыты бюст Адама Міцкевіча, які супрацоўнікі Наваградскага Дома-музея перадалі ў дар музею Гарадзенскай сярэдняй школы № 36.
У Доме-музеі Адама Міцкевіча ў Наваградку да юбілею Міцкевіча адбылося таксама свята бальнага танца XIX стагоддзя з удзелам аматарскага аб’яднання “ЭлітДанс” Наваельнянскага дома культуры Дзятлаўскага раёна і танцавальнага аматарскага калектыву “Менская зорка”.
Да юбілею Адама Міцкевіча ў Наваградку адбудзецца яшчэ шэраг цікавых мерапрыемстваў.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: Новае жыццё