Чаму ў касцёлах Беларусі падоўжаны адпусты?
Чаму адпусты ў касцёлах Беларусі падоўжаны з традыцыйных васьмі дзён да месяца, патлумачыў у казанні, што прайшло падчас набажэнства ў храме на менскай Кальварыі, біскуп Юрый Касабуцкі:
– На працягу гэтага месяца мы можам атрымаць адпуст. Адпуст – гэта атрыманне належных караў, якія належаць па справядлівасці Божай за тыя грахі, якія здзяйсняе чалавек. Гэты адпуст мы можам ахвяраваць у інтэнцыі памерлых. На працягу лістапада ў гэтым годзе, бо зазвычай бывае толькі актава восем дзён. Цяпер цэлы месяц у сувязі з пандэміяй каронавіруса, можа з такой большай патрэбай. Ён за наведванне касцёла, капліцы, альбо могілак і за малітву за памерлых, я магу атрымаць гэты адпуст.
На менскай Кальварыі прайшла агульнагарадская працэсія ва ўспамін усіх памерлых вернікаў, яе ўзначаліў Генеральны вікарый Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі.
Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск