Чаму ўсе ведаюць Малевіча, а імёны мастачак з УНОВІСА забытыя?



 

Ролю выпускніц-сябровак групы УНОВІС падчас лекцыі ў сталічным  Музеі гісторыі беларускага кіно раскрыла даследчыца Ала Пігальская:

– Мы павінны цікавіцца лёсам мастачак і тым, як яны вырашалі задачы ў сваім жыцці, у чым яны былі паспяховыя, што ў іх не атрымалася. Для нас гэта таксама вельмі важны імпульс. Важна весці дзённікі, важна адстойваць свае правы на свае творы.

Гісторыя суполкі УНОВІС даказвае, што творчы поспех залежыць не ад пола творцы, а ад яго ўнутранай моцы да самарэалізацыі.

Беларускае Радыё Рацыя, Менск