Чаму варта прачытаць раман „Акулярнік”?



У рамане Катажыны Бонды закранаецца тэма злачынстваў групы Рамуальда Райса „Бурага” супраць беларускага насельніцтва Падляшша.

Чаму яшчэ варта прачытаць беларускамоўны пераклад „Акулярніка”, падчас менскай сустрэчы ў межах анлайн-цыклу „Санаторый пад клепсідрай” распавяла перакладчыца Марына Шода:

– Кніга, абмінуць якую немагчыма, у якой падымаюцца праблемы памежжа. Аўтарка Катажына Бонда, польская пісьменніца беларускага паходжання, якая нарадзілася ў Гайнаўцы, перакладзеная Анатолем Брусевічам. Як казала Катажына Бонда, у Гайнаўцы не адбывалася так шмат злачынстваў, якія яна апісала ў гэтай кнізе, але гісторыя – гэта досыць праблемнае пытанне палякаў і беларусаў.

Анлайн-цыкл „Санаторый пад клепсідрай” арганізаваны Польскім Інстытутам у Менску і ўключае штотыднёвыя літаратурныя чытанні прысвечаныя культавым польскім аўтарам ХХ-ХХІ ст.

Катажына Бонда

Беларускае Радыё Рацыя