Чаму варта захоўваць старыя сінагогі?



Дзясяткі сінагог у Беларусі знаходзяцца у стане руін або дажываюць апошнія дні. Замежны вопыт па наданні «другога жыцця» такім аб’ектам абмеркавалі ўдзельнікі міжнароднага анлайн-семінару.

Кажа старшыня праўлення Беларускага камітэту ІКАМОС Сцяпан Стурэйка:

– Габрэйская спадчына – гэта такая спецыфічная катэгорыя спадчыны Беларусі, магчыма, адна з самых такіх складаных, праблематычных. Яе бясконца шмат і мы нават яшчэ да канца не разумеем, колькі яе на самой справе ў нашых гарадах. Размову пра спадчыну трэба пачынаць ні з самых сінагог. Гэта самая яскравая, самая прыкметная частка гэтай спадчыны. Зразумела, што іх нашмат больш. Але трэба гаварыць у першую чаргу пра нас, пра людзей, якія жывуць побач з гэтымі сінагогамі і чамусьці хочуць гэтыя сінагогі захаваць.

Удзельнікі семінару сыйшліся на тым, што акрамя тэхнічнай рэстаўрацыі сінагог, важным застаецца вывучэнне габрэйскай рэлігіі і мовы.

Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара