„Чарамшына” і Тодар выступяць разам у Беластоку



Ужо 6 траўня ў актавай залі Педагагічна-псіхалагічнага факультэту Універсітэта ў Беластоку пройдзе супольны канцэрт музыкаў з Беласточчыны і Беларусі ды сольны выступ Тодара.

maxresdefault

Кажа заснавальніца і кіраўнік гурта „Чарамшына” Барбара Кузуб-Самасюк:

— Цікавы праект, у якім спалучыліся наша энергія і цікавы спеў Зміцера. Тодар мае таксама свой уласны рэпертуар, якія пакажа на сольным канцэрце. Гэта добрая нагода каб у добрай атмасферы правесці вечар на гэткай музычнай вячэры.

„Мы Плануем каб сумесны канцэрт з Тодарам ды ягоны сольны канцэрт сталі пачаткам цыкла пад назвай „Музычна вечарына на елянках””, —дадае Барбара Кузуб-Самасюк.

Пачатак мерапрыемства 6 траўня ў 19:00. З іншымі падрабязнасцямі можна пазнаёміцца на сайце czeremszyna.pl.

Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя