„Гістарычная школа” з Алегам Трусавым



У менскай сядзібе Таварыства беларускай мовы працягваецца цыкл лекцый гісторыка, археолага Алега Трусава.

Гэтым разам гаворка ішла пра ваколіцы Наваградка.

– Вы ведаеце, Наваградак далёка ад Нёмана. А Любча стаіць на беразе. Там узнікла мястэчка, вельмі старажытнае, і хутчэй за ўсё там і быў порт Наваградка, калі ён быў сталіцай ВКЛ. Туды прывозілі тавары, там разгружалі, а потым ужо па сушы везлі. І вось там у 16 стагоддзі мясцовыя феадалы Кішкі збудавалі цагляны замак, некалькі вежаў і палац у стылі пераходным. 

Алег Трусаў – ганаровы старшыня ТБМ, выконваючы абавязкі рэктара Універсітэта імя Ніла Гілевіча, куды сёлета абвешчаны набор слухачоў на падрыхтоўчыя курсы.

Цалкам матэрыял у далучаным гукавым файле:

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск