Чарговы „савецкі юбілей” у Пінску
У Пінску адзначаюць 75-годдзе гарадской бібліятэкі. З нагоды гадавіны інфармацыя ў мясцовых дзяржаўных выданнях падаецца так, нібы да 1944 года бібліятэчнай справы на Піншчыне і не было.
Па словах даследчыка, рэдактара часопіса “Гістарычная Брама” Аляксандра Ільіна, вялікая бібліятэка існавала ў Пінску ўжо з сярэдзіны 16-га стагоддзя пры Ляшчынскім манастыры:
– Як быццам выпадкова я заўчора прачытаў артыкул пра бібліятэку Ляшчынскага манастыра. Па тых часах бібліятэка была шыкоўная. Сотні кніг, разнастайны змест, нават пра тое, як вырабляць гарэлку. Былі нават такія кнігі.
Гісторык адзначае, што даўно існуе такая традыцыя адзначаць так званыя “савецкія юбілеі” і зводзіць усю мінуўшчыну да савецкага перыяду. У рэальнасці ж да прыходу бальшавікоў некаторыя ўстановы існавалі дзесяцігоддзямі, а ад новай улады атрымалі толькі новую назву.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота pinsklib.by