Чарговыя заняткі «Мова Нанова» ў Беластоку прысвечаныя беларускім абрадам
У Беластоку ў каворкінгу MostMedia прайшлі чарговыя заняткі курсаў „Мова Нанова”. Гэтым разам іх тэмай былі – беларускія летнія абрады.
Спецыяльнай госцяй заняткаў была стваральніца і кіраўніца фальклорнага гурта пры Беларускім універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі «Гаманіна» – Наталля Сазановіч, якая вымушаная была пакінуць Беларусь і жыве зараз ў Бельску-Падляшскім.
– Я ўсімі рукамі за тое, калі такія мерапрыемствы ладзяцца, бо як інакш вывучыць мову, як інакш пасябраваць з тымі людзьмі, якіх ты не ведаеш. Толькі такім метадам. І добра, што гэта прыдумалася і працягваецца рабіцца.
Па словах арганізатараў, наступныя заняткі курсаў «Мова Нанова ў Беластоку» пройдуць праз два тыдні, пасля чаго курсы сыдуць на невялікія летнія вакацыі.
Беларускае Радыё Рацыя