Час на адкрыццё нацыянальных скарбаў



Vyshivanka_Vasilisa_1Скарбы традыцыйнай культуры дагэтуль не адкрытыя ў Беларусі – адзначыла этнограф, былая выкладчыца Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта Ірына Бязручка. Рост папулярнасці да нацыянальных строяў і традыцыйнай спадчыны свайго народу – гэта нармальны этап развіцця нацыі, праз які прайшлі ўсе еўрапейскія народы. Гэты этап маюць прайсці і беларусы:

Калі мы ўспомнім вопыт народаў Балтыі, дзе народная песня і вопратка шмат зрабілі для таго, каб была самаідэнтыфікацыя людзей ад маладых да старых. Калі мы бачым людзей прэзідэнта Украіны Парашэнкі, якія апрануты ў вышыванку ўкраінскую і іншыя элементы іх строяў, то гэта прыгожа і прэстыжна. У нас – не. У нас маленькі Коля апрануты ў еўрапейскі касцюмчык.

Апошнім часам у Беларусі расце цікавасць да элементаў традыцыйнага беларускага адзення. Актыўную дыскусію ў інтэрнэце і беларускіх СМІ выклікаў артыкул беларускага пісьменніка Альгерда Бахарэвіча, які крытыкаваў этнаграфізм маладых беларусаў. Паводле пісьменніка, гэта замінае беларусам будаваць сучасную еўрапейскую нацыю.

Зміцер Косцін, Беларускае Радыё Рацыя

Фота vyshivanka.org