Часопіс ARCHE выйшаў у абноўленым фармаце



Пабачыў свет каляровы глянцавы выпуск ARCHE №3 (158) — 2018.

Гэты нумар мае абноўлены выгляд: змяніўся макет выдання, значна ўзрасла колькасць ілюстрацыяў. У цэлым пераемнасць на роўні тэкстаў застаецца: працягваецца публікацыя якасных матэр’ялаў, падрыхтаваныя прафесійнымі гісторыкамі. Таксама ARCHE застаецца адзінай пляцоўкай у краіне, дзе рэгулярна друкуюцца здабыткі замежнай беларусістыкі, таму як і раней будзе шмат аўтараў, якія пішуць на беларускія тэмы, жывучы па-за Беларуссю. 

Цяпер часопіс будзе тэматычна болей структураваным, а памер нумару — стандартным. Болей інфармацыі пра новы фармат і прычыны ў Прадмове.

 

 

arche.by