Лаўрэаты літаратурнай прэміі „Залаты апостраф”



Лаўрэат літаратурнай прэміі „Залаты апострафа” Мікіта Найдзёнаў ў намінацыі „Дэбют” кажа, што „больш за ўсё ў яго стаіць пытанне на тэму кахання”.

“Гэтым я натхняюся,  пішу не для прэміі, а таму што пішацца”, – кажа малады літаратар.

– Безумоўна, мне прыемна, што мае вершы пабачаць тыя людзі, на вершах якіх я сам гадаваўся. Мне было бы вельмі цікава, каб іх прачыталі паэты, якімі я натхняўся, каб яны таксама заўважылі мяне не як “зялёнага пачаткоўца”, а як прадстаўніка новай плыні ў беларускай літаратуры.

Нагадаем, што Сяргей Дубавец стаў лаўрэатам у намінацыі «Проза» за публікацыю «Вайна і мір. Справаздача».

У намінацыі «Паэзія» прэмію атрымала Людка Сільнова за падборку вершаў «Тэхніка дэтэктыўнага пісьма».

Прэміяй за высокі ўнёсак у літаратуру уганараваны Ніл Гілевіч. Узнагароду за лаўрэата атрымаў сын народнага паэта Сяргей Нілавіч.

Беларускае Радыё Рацыя, паводле БелаПан

* * *

Рэдакцыя часопіса “Дзеяслоў” традыцына агучыла шорт-ліст сваёй літаратурнай прэміі “Залаты апостраф”. Гэтая прэмія даецца ў трох намінацыях – паэзія, проза і дэбют. Таксама ўручаецца яшчэ адна ўзнагарода – за вялікі ўклад у сучасную беларускую літаратуру. Кажа старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў Барыс Пятровіч:

– „Дзеяслоў” па штогадовай традыцыі вырашыў на пачатку года назваць намінантаў сваёй прэміі, папярэдне, каб потым у панядзелак, 9 лютага, уганараваць лаўрэатаў. Яны яшчэ вызначаюцца, рэдакцыя канчаткова не вызначылася, мы назвалі толькі намінантаў, і кожны з іх можа разлічваць на тое, што стане пераможцам, стане лаўрэатам нашай прэміі.

Сярод намінантаў:

Паэзія Данута Бічэль. Настальгія па дзявочай краіне. №68 Ярына Дашына. Пакой чакання. №72 Людка Сільнова. Тэхніка дэтэктыўнага пісьма. №69

Проза Сяргей Дубавец. Вайна і мір. Справаздача. №71 Сяргей Рублеўскі. Адыходнікі. Апавяданне. №72 Андрэй Стэфановіч. Нататкі пра Эрнэста Саву, вандроўніка і вар’ята. №69

Дэбют Мікіта Найдзёнаў. Гэта не зразумее ніхто апроч. Вершы. №73 Дзмітрый Лавіцкі. Птушыная нара. Вершы. №68 Павал Хадзінскі. Дваццаць тры гадзіны свабодных адносінаў. №72

Уганараванне лаўрэатаў адбудзецца 9 лютага ў менскім бары «ДК». Пачатак у 18.30. Уваход вольны.

premija_zalaty_apostraf_dla_Internetu_BIG

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя