Часопіс Менскай духоўнай семінарыі з расейскім царом



Менская праваслаўная духоўная семінарыя, якая знаходзіцца ў Жыровічах Слонімскага раёна, выпускае з 2000 года часопіс “Ступени”. Часопіс амаль поўнасцю выдаецца на расейскай мове. Наклад яго 3 тысячы асобнікаў. Рэдагуе часопіс іерэй Генадзь Белых.

Адзін з апошніх нумароў прысвечаны расейскаму цару Мікалаю II. Партрэт цара надрукавалі нават на першую старонку выдання беларускай семінарыі. І палову матэрыялаў пра цара: ад слоў рэдактара да дзённікаў царыцы Аляксандры пра сям’ю. Часопіс запоўнены біяграфіямі расейскіх цароў і іх здымкамі. І гэта ўсё ў часопісе студэнтаў Менскай духоўнай семінарыі. Вось у такім расейскім духу сёння выхоўваюць беларускіх будучых святароў. Дарэчы, часопіс выдаецца па благаславенні рэктара Менскай духоўнай семінарыі архіепіскапа Наваградскага і Слонімскага Гурыя.

Беларускае Радыё Рацыя, Слонімскі раён