Часопіс “Жэўжык” збірае грошы на друкаваную версію



Беларускамоўны анлайн-часопіс для дзяцей “Жэўжык” збірае грошы на друкаваную версію.

Выданне стварылі беларускія мамы на грамадскіх пачатках, бо іх не задавальнялі прапанаваныя на рынку дзіцячыя часопісы па-беларуску. Дзеля гэтага ім давялося засвоіць адмысловыя праграмы вёрсткі. Адна з ініцыятарак стварэння “Жэўжыка” Вольга Жарнасек лічыць, што друкаваная версія зробіць часопіс больш даступным для чытачоў.

– Пачыналі мы ўдвох, але пасля таго, як мы выклалі першы нумар у Viber нашай суполкі, дзесьці вывесілі ў інтэрнэце, да нас далучыліся яшчэ два даволі актыўныя чалавекі. Гэта зноўку беларускамоўныя мамы – ні журналісты, ні мастакі, ні вярстальшчыкі, а проста людзі, якім не хапае вось гэтага беларускамоўнага кантэнту.

На дадзены момант сабрана палова сумы, якая неабходная для выдання часопіса “Жэўжык” накладам тысячу асобнікаў.

 

 

Беларускае Радыё Рацыя, Гомель