Часопісу „Верасень” – 10 год



Дзесяцігоддзе літаратурна-мастацкага часопіса “Верасень” адзначылі ў сталічнай сядзібе Таварыства беларускай мовы. Выйшаў з друку дваццаты нумар.

Кажа галоўны рэдактар часопіса Эдуард Акулін:

– Гэта выданне было заснаванае для падтрымкі маладых аўтараў. Заснавала Таварыства беларускай мовы як выданне для маладых. І калі я пагадзіўся, у мяне адразу паўстала пытанне: а якім павінна быць гэтае выданне? У любога друкаванага перыёдыка павінна быць сваё аблічча, непаўторнае, прыгожае, свая эстэтыка. У аснову творчай канцэпцыі часопіса «Верасень» я паклаў тэорыю самага маладога беларускага класіка, майго, як кажуць, духоўнага настаўніка – Максіма Багдановіча, эстэтычным дэвізам якога былі словыкраса і сіла”.

За дзесяць гадоў з моманту заснавання Таварыствам беларускай мовы імя Францішка Скарыны часопіса “Верасень” выйшла дваццаць нумароў. Выданне збольшага публікуе маладых аўтараў.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск

Фота аўтара