Чым мусіць стаць для гомельцаў галоўны музей горада?



95 год таму ў Гомелі ўзнік Музей палаца-паркавага ансамблю. Гэта галоўны музей у горадзе. Тут знаходзіцца не толькі экспазіцыя, але і праводзяцца выставы, канцэрты і сустрэчы.

Гомельскі гісторык Яўген Меркіс заўважае, што гомельцы маюць нараканні да экспазіцыяў музею:

– Калі ў галоўным музеі горада выстаўляюцца шакаладныя фігуркі, гэта не з’яўляецца ні ўнікальным, ні адукацыйным, ні чымсьці сапраўды вартым. Адбываецца апапсенне гісторыі, культуры, адукацыі. Уласнай гісторыі ў гомельскім музеі вельмі мала. Ягоныя гістарычныя экспазіцыі скампанаваныя хаатычна і рэдка абнаўляюцца.

Музей з’явіўся на базе палаца Румянцавых і Паскевічаў. Пасля чаго больш за 60 год у будынку знаходзіўся цэнтр творчасці дзяцей і моладзі. І толькі ў 1999 годзе палац зноў быў перададзены музею.

Беларускае Радыё Рацыя, Гомель

Фота БЕЛТА