Чырвоны дворык — месца канцэртаў і танцаў
Чырвоны дворык у Менску стаў месцам частых канцэртаў па вечарах. У папярэднія вечары там адбылося некалькі выступленняў, адзін з якіх — канцэрт гурта „Нагуаль” і Спеўны сход.
Музыка Сяржук Доўгушаў распавёў, што ў бліжэйшы час у сталіцы плануецца шмат канцэртаў, прычым частка з іх спантанныя.
– Будзе вельмі шмат сходаў і выступаў калектываў. Канцэрты проста ўзнікаюць за адзін дзень. Але ўзнікла яшчэ адна цікавая ініцыятыва – мы будзем ладзіць у тым жа самым Чырвоным дворыку спэўна-танцавальныя вечарыны, дзе можна будзе паспяваць народныя беларускія песні разам і павучыцца танчыць традыцыйныя беларускія танцы.
Невялікі Чырвоны дворык у вечары канцэртаў запаўняецца цалкам, не толькі столікі бараў, за якімі можна найбольш камфортна слухаць музыку, але і праход у арцы.
Поўны матэрыял слухайце ў далучаным файле:
Кастусь Багушэвіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск
