«Чысты чацвер» перад Калядамі



“Чысты чацвер” – так называецца кніга кароткай прозы (лірычных запісаў, мініяцюр, апавяданняў) загадчыка школьнага этнаграфічнага музея з вёскі Заполле Івацэвіцкага раёна Алеся Зайкі.

ysty cacver

Літаральна напрыканцы мінулага года яна пабачыла свет у берасцейскім выдавецтве “Альтэрнатыва”.

“Чысты чацвер” працягвае тэмы, абазначаныя аўтарам у папярэднім зборніку “Дым у коміне” (2011). Творца не старонні назіральнік, яму блізкія чалавечыя памкненні, намеры, зрухі душы. Шчырасць, пранікнёнасць, непрытворная любоў да сваіх герояў вызначаюць творчую манеру аўтара.  Прачытаўшы кнігу Алеся Зайкі, мы падабрэем душой, і ў нас абавязкова будзе свой “Чысты чацвер”!

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Івацэвіцкі раён