Чытачоў пазнаёмілі з кандыдатамі на атрыманне прэміі імя Веслава Казанэцкага



6 сакавіка стане вядома імя пісьменніка, які атрымае прэмію імя Веслава Казанэцкага. Беластоцкія чытачы мелі магчымасць сустрэцца з усімі трыма аўтарамі на сустрэчы, якая праходзіла ў цэнтры імя Людвіка Заменгофа. Сёлета на ўзнагароду прэтэндуюць тры пісьменнікі: Тэрэса Радзевіч са зборнікам вершаў “Рэчы паспалітыя”, Ігнат Карповіч з раманам “Сонька” ды Пятро Нэстэровіч з кнігай “Цудоўная”. Як падкрэслівае філолаг Бажэна Бэднарэк, сёлета выбар лаўрэата будзе вельмі складаным.

Цікавы падбор твораў – раман, рэпартаж і том паэзіі. Не хацела б быць у журы, каб зрабіць выбар. Людзі, якія чыталі гэтыя кнігі, таксама кажуць, што цяжка выбраць нейкую адну – лепшую.

Літаратурная прэмія імя Веслава Казанэцкага будзе прызнаная ўжо ў 24-ы раз. Прэмія прысуджаецца аўтарам, якія жывуць на Падляшшы, нарадзіліся тут, ці калі іх творчасць звязаная з гісторыяй горада і рэгіёна. Адным з лаўрэатаў гэтай прэстыжнай узнагароды з’яўляецца беларускі пісьменнік Міхась Андрасюк.

DSC06289

DSC06291

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя. Фота аўтара.