“Чытаем па-беларуску з Velcom” у Берасці



Адукацыйны праект “Чытаем па-беларуску з Velcom” пройдзе ў шэрагу школ і гімназій горада Берасця.

Юрый Жыгамонт

Цягам 1-га і 2-га верасня знаёміць вучняў пачатковых класаў з беларускай літаратурай і граматыкай будуць вядомыя пісьменнікі і акцёры, сярод якіх і Юрый Жыгамонт:

– Ты працуеш не проста так, я ніколі не задумваўся пра тое, што я паспяховы. Я проста працую, раблю тое, што павінен рабіць. Кожны з нас нешта павінен рабіць для сваёй зямлі, бо мы нарадзіліся на ёй не проста так, а для чагосьці. Я лічу, што тое, чым я займаюся, не ў пустату гэта ўсё раблю.

Галоўнай задачай праекта з’яўляецца папулярызацыя беларускай мовы і культуры ў асяродку школьнікаў.

“Чытаем па-беларуску з Velcom” стартаваў у кастрычніку 2015 у Менску і ўжо выйшаў на дзяржаўны ўзровень, паведамляюць арганізатары.

Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце