«Чытай і здаравей». Акцыя салідарнасці ад кампаніі «Будзьма беларусамі!»



 

Пандэмія рэзка змяніла наш звыклы лад жыцця. Самы час падумаць пра тых, хто ўжо апынуўся ў шпіталях, каб акрамя фізічнага здароўя ім было лягчэй і псіхалагічна.

У ізаляцыю ў шпіталях трапляюць як хворыя, так і «кантакты першага ўзроўню». Для ўсіх іх, каб час ішоў хутчэй, з карысцю і пазітыўнымі эмоцыямі, кампанія «Будзьма беларусамі!» у партнёрстве з крамамі «Мой модны кут» і «Рагна» ініцыюе акцыю «Чытай і здаравей» па зборы кніг для шпіталёў.   Як гэта зрабіць?   — Знайсці ў сваёй хатняй бібліятэцы цікавыя кнігі, якімі вы гатовыя падзяліцца.   — Прынесці іх у краму «Мой модны кут» ці ў «Рагну».   Кампанія «Будзьма беларусамі!» забярэ гэтыя кнігі і належным чынам перадасць у шпіталі.   Падчас перадачы не забывайце надзець маскі і пальчаткі. Беражыце сябе!   Папярэдняя апрацоўка кніг антысэптыкам не патрэбная.   Пункты збору:   — «Мой модны кут» штодня з 11.00 да 19.00 (Менск, пр-т Незалежнасці, 58, ГЦ «Маскоўска-Венскі», пав. 333)   — «Рагна», пн-сб: 12.00–20.00, нядзеля — выходны (Менск, вул. Сухая, 4).   Заклікаем усіх неабыякавых далучыцца да акцыі і самаарганізавацца ў сваіх мясцовасцях. Дапаможам перажыць навалу разам!

budzma.by