Cтарыя фотаапараты ў музеі Паруліса



Паўсотні старых фотаапаратаў, некалькі старых тэлекамер, фотапавелічальнікі ды выстава рэтра здымкаў – гэта невялічкая частка выставы, што адкрылася ў Гарадзенскім музеі побыту. Кіраўнік музея, збіральнік даўніны Януш Паруліс з’яўленню гэтай экспазіцыі дзякуе валанцёрам, што тыдзень таму пачалі дапамагаць у музеі.

Кажа Януш Паруліс:

– Пачаў шукаць і знайшоў 53 фотаапараты. І ўсё яны розныя. Толькі два фотаапараты ў двух экземплярах – “Смена” і “Любитель”. Але не ўсе свае засекі праверыў. Яшчэ штук пяць у мяне ёсць. У мяне ёсць нават кароль фотаапаратаў на драўляных ножках – 000367 нумар, зроблены ў Варшаве. Яму гадоў недзе 170, а можа і больш. 

Па словах Януша Паруліса, выстава прысвечаная фатаграфіі будзе працаваць да 1 сакавіка. А з пачатку сакавіка ў музеі побыту пачне працу выстава прысвечаная музыцы. Гэта будуць старыя музычныя інструменты, ноты і шмат іншых цікавых прадметаў.  

Беларускае Радыё Рацыя