Cтась Карпаў: Падчас вайны не пішуцца творы



Вялікая колькасць беларусаў вымушана пакідаюць Беларусь. Частка свядомых паэтаў і публіцыстаў з’язджае ў далёкую Грузію не толькі, каб атрымаць візу і патрапіць адсюль у Еўропу.

Сярод гэтых людзей не толькі паэты і пісьменнікі, але і публіцысты. Сярод такіх і наш сённяшні „Госць Рацыі” блогер Стась Карпаў, з якім паразмаўляў наш карэспандэнт Сяргей Апановіч:

– Я думаю, цікава, колькі чалавек на маім месцы сядзіць. Крыўдна, што патраціўшы дастаткова шмат гадоў на рознага кшталту рэфлексіі, на прадумванне, на спробу зразумець у якім свеце мы жывём, я нават у шырэйшым свеце, чым беларускі. Высвятляецца, што ў 2022 годзе ты прыходзіш да высновы, што ты не ведаў нічога і нават усе страшылкі, якія ты прыдумваў, якімі ты пужаў сваіх індыферэнтных знаёмых, усё самае страшнае, што ты мог прыдумаць, яно так блякла дастаткова выглядае на фоне рэчаіснасці. Усё куды страшней. Калі пачалася вайна, то я за тры дні з’еў тры сасіскі ў цесце. Гэта такі стан, калі цябе ванітуе ад голаду і пры гэтым есці не можаш абсалютна. То бок на жаль не той час у якім я думаю. Гэта як штангіст, які бярэ сваю максімальную вагу, ён нават не міргае, стаіць, трымае над галавой гэты цяжар і нават не дыхае, каб не ўраніць. Тут не да думак, я проста не разумею, як гэта ўсё можна прыняць, пераварыць, зжыцца з гэтым, я не ведаю.

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле.

Беларускае Радыё Рацыя