Cцвярджальны выклічнік „Ага” Аляксандра Канавалава
Аляксандр Канавалаў – бадай адзін з самых адметных мастакоў Полацка, калі нават казаць пра ўсё мінулае стагоддзе. Ягоны нетрадыцыйны, загадкавы жывапіс даўно стаўся з’явай усяго беларускага выяўленчага мастацтва.
Новая выстава мастака, якая адкрылася ў полацкай Мастацкай галерэі, мае дзіўную назву. “Ага” (сцвярджальны выклічнік эмацыйнага адкрыцця) – так назваў сваю выставу жывапісу Аляксандр Канавалаў.
На выставе мастак прадставіў палотны буйнафарматных памераў у суправаджэнні відэаінсталяцыі «майстар-клас ад аўтара».
Падчас адкрыцця выставы адбылася прэзентацыя альбома, прысвечанага творчасці Аляксандра Канавалава.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя
Фота Таццяны Козік