Cямейны фальклорны гурт „Світанак” ладзіць дзіцячы летнік!



Выступамі і арганізацыяй дзіцячага летніка цяпер занятыя прадстаўнікі сямейнага фальклорнага гурта «Світанак».

Марына Струнеўская

Таксама яго ўдзельнікі занятыя пошукам фінансавання ўжо на восеньскі перыяд, – распавяла адная з заснавальнік Марына Струнеўская:

– Я спадзяюся, што ўсё гэта знойдзе прыхільнікаў. І няхай раней, няхай пазней, але мы знойдзем сродкі, пачнем праект. Каб была нейкая глеба, каб стаць на ногі, і далей развівацца. Вельмі на гэта спадзяюся.

Марына Струнеўская дадала, што з прычыны адсутнасці фінансавання большасць рэпетыцый гурта адбываюцца праз анлайн. Не выключана, што такая тэндэнцыя будзе захоўвацца і наступны сезон.

Беларускае Радыё Рацыя