Cяргей Герман: “Цэнтр гарадскога жыцця” – месца сустрэчаў гарадзенцаў



Арганізатары гарадзенскіх культурніцкіх імпрэзаў і выставаў падводзяць вынікі 2019 года.

На думку прадстаўніка “Цэнтра гарадскога жыцця” Сяргея Германа, 2019 год стаў адным з самых удалых.

– За 2019 год атрымалася зрабіць вельмі шмат імпрэзаў, сустрэчаў. Калі казаць пра самыя значныя з выставаў, то гэта, канешне, выстава World Press Photo 2019, якая была толькі ў нас, і шэраг іншых выставаў і праектаў, канцэртаў, сустрэч. Проста атрымліваецца выконваць тую місію, якая была закладзеная ў Цэнтр, які стаў такім месцам абмену ідэямі, думкамі.

На думку Сяргея Германа, у 2020-м „Цэнтр гарадскога жыцця” Гародні стане больш моцным.

– А калі казаць пра наступны год, то мы будзем працягваць сваю дзейнасць, будзем рабіць яшчэ больш моцна, больш крута, больш гучна. І таму віншуем з прайшоўшымі святамі і са святамі надыходзячымі!

“Цэнтр гарадскога жыцця” Гародні працуе і ў час Калядных і Навагодніх святаў і зараз там магчыма ўбачыць выставу гарадзенскага мастака Валерыя Стратовіча „Гданьскія фантазіі”.     

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня