Да 100-годдзя беларускага радыё
У сталічным музеі Янкі Купалы адбылася чарговая вечарына, прысвечаная 100-годдзю беларускага радыё, яго вяшчанню ў 1940-х гадах.
Распавядае праўнучка народнага паэта Беларусі Якуба Коласа Васіліна Міцкевіч:
– Якуба Коласа вельмі непакоіла, што родная беларуская мова не з’яўляецца мовай штодзённага ўжытку, яго вельмі непакоіла, што беларуская мова, якая гучыць з радыё, з тэлебачання, засмечана, яна не чыстая, у ёй многа памылак. Ну а мне вельмі прыемна, што сёння на роднай беларускай мове гучаць вершы Якуба Коласа на радыёхвалях і ідуць перадачы, прысвечаныя жыццю і творчасці Якуба Коласа на хвалях беларускага радыё.
На вечарыне згадвалі толькі савецкае радыёвяшчанне часоў апошняе вайны. Аднак у акупаваным Менску таксама дзейнічала беларускамоўная радыёстанцыя з моцным культурніцкім, незалежным ад палітычнай сітуацыі, складнікам.
Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск