Да 100-годдзя „Маладняка”



Шэраг галоўных культурніцкіх устаноў Беларусі ўклалі пагадненне пра сумеснае святкаванне 100-годдзя ўтварэння літаратурнага таварыства “Маладняк”.

Кажа намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Алесь Суша:

– Ініцыятыва ідзе ад супольнасці, ад грамадскасці. Гэта шыкоўна, што ўстановы культуры паядналіся са сродкамі масавай інфармацыі, натуральна, з часопісам “Маладосць”, каторы  працягвае традыцыі маладнякоўцаў 100-гадовай даўніны. Натуральна, з выдавецтвамі сучаснымі беларускімі, з навукоўцамі, што вельмі хораша. Я ўпэўнены, што ў такім фармаце мы мусім працаваць: бачыць адзін аднаго, адзін аднаго чуць, дапамагаць. У нас даўно няма ніякіх сакрэтаў адзін ад аднаго. То чаму ж не паядаць свае намаганні?

Юбілей “Маладняка” прыпадае на 2023 год. Да гэтае даты пройдзе шэраг імпрэз, прысвечаных літаратарам, якія ўваходзілі ў гэтае аб’яднанне. Першай сталася імпрэза ў Музеі гісторыі літаратуры, прысвечаная 110-годдзю паэта Валерыя Маракова.  

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск